
Раённае свята «Кожная пятніца – роднае, сваё!»
У Беларусі стартаваў праект «Кожная пятніца – роднае, сваё!», які накіраваны на павышэнне культуры спажывання, прадпочтванне айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў і прыгажосці роднай мовы.
17 красавіка 2026 года работнікі ўстановы адукацыі «Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж» прынялі ўдзел у раённым свяце «Кожная пятніца – роднае, сваё!».

У рамках раённага свята былі арганізаваны: выстава «Скарбы Слонімскай зямлі», фотазона «Сваё», майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах майстроў – носьбітаў этнічных традыцый, якія з’яўляюцца пераемнікамі і прадаўжальнікамі традыцый і мастацкага здабытку беларускай традыцыйнай культуры, захоўваюць і перадаюць наступнаму пакаленню тэхналогіі і мастацкія асаблівасці, а таксама ствараюць новыя мастацкія каштоўнасці, што ўзбагачаюць сучасную нацыянальную культуру Беларусі; дэгустацыя-прэзентацыя «Добрыя традыцыі, або асаблівасці нацыянальнай кухні», дзе былі прадстаўлены традыцыйныя беларускія стравы, а таксама тавары, якія вырабляюцца і выпускаюцца на прадпрыемствах нашай краіны, што прыцягнула ўвагу наведнікаў раённага свята да беларускай кухні і дазволіла атрымаць задавальненне ад беларускіх страў і родных тавараў; святочны канцэрт пад назвай «Гучыць гармонь і песня льецца», які дазволіў паслухаць мігагучную беларускую музыку, адчуць сувязь з роднай мовай і культурай.

Раённае свята «Кожная пятніца – роднае, сваё!» стала сапраўдным сімвалам народнасці, які аб’ядноўвае людзей вакол роднай мовы.
Захаваем наш светапогляд разам на родным беларускім!
Ответить




Ответить