![](https://slonimsmc.by/wp-content/uploads/2021/02/изображение_viber_2021-02-23_10-02-56-670x446.jpg)
АДЗІНАЯ ДЫКТОЎКА НА ПРЫЗ БРСМ
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, 22 лютага 2021 года з 14.00 да 15.00 у медыцынскім каледжы праведзена “Адзіная дыктоўка на прыз БРСМ”.
Дыктоўка была прысвечана 100-годдзю з дня наражэння беларускага класіка Івана Мележа.
Па выніках напісання дыктоўкі ўдзельнікі, якія прадэманструюць найлепшыя рэзультаты, будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі грамадскага аб’яднання “БРСМ”.
Ответить