
Рэспубліканская патрыятычная АРТ-ініцыятыва «Вы мір прынеслі маёй Беларусі!»
23 верасня 1943 года. Менавіта гэты дзень назаўжды ўвайшоў у гісторыю Беларусі як пачатак вызвалення нашай краіны ад фашысцкай акупацыі.
23 верасня 2023 года стартавала Рэспубліканская патрыятычная АРТ-ініцыятыва «Вы мір прынеслі маёй Беларусі!». Арганізатарам праекта выступіў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага і ваенна-гістарычнага выхавання моладзі і прысвечана 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943–1944 гадах.
У аснове патрыятычнай АРТ-ініцыятывы – творчыя відэавіншаванні навучэнцаў, прысвечаныя святочнай даце – Дню вызвалення горада (населенага пункта), у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.
Відэавіншаванні размяшчаюцца на інтэрнэт-рэсурсах устаноў адукацыі з хэштэгам #мір_Беларусі_2023 напярэдадні святочных дат.
Рэспубліканская патрыятычная АРТ-ініцыятыва «Вы мір прынеслі маёй Беларусі!» будзе ладзіцца да 28 ліпеня 2024 года.
Інтэрактыўная карта Рэспубліканскай патрыятычнай АРТ-ініцыятывы знаходзіцца па спасылцы: https://mirbel.nchtdm.by.
Ответить
Ответить