У маляўнічым кутку беларускай зямлі на мнагаводнай рацэ Шчара, там, дзе ў яе ўпадае рака Іса, размешчаны прыгожы старажытны горад Слонім (упершыню згадваецца ў Іпацеўскім летапісе ў 1252 г).
У горадзе Слоніме знаходзіцца ўстанова адукацыі «Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж» (УА «СДМК»), які функцыянуе з 2009 года і з’яўляецца правапераемнікам Слонімскай школы медыцынскіх сясцёр (1939-1954 гг.), Слонімскага медыцынскага вучылішча (1954-2001 гг.) і ўстановы адукацыі «Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага вучылішча » (2001-2009 гг.).
Каледж – дзяржаўная ўстанова адукацыі нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая ажыццяўляе асноўную адукацыю па ўзроўню сярэдняй спецыяльнай адукацыі медыцынскага профіля, а таксама дадатковую адукацыю, якая ўключае павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па профілю «Ахова здароўя».
Каледж з’яўляецца юрыдычнай асобай акрэдытаванай, ліцэнзаванай і атэставанай у парадку, які ўстаноўлены актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Місія Каледжа – падрыхтоўка высокакваліфікаваных канкурэнтаздольных спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй медыцынскага профілю з улікам сучасных дасягненняў медыцыны і адукацыі, патрабаванняў рынка працы, з асобасна-сацыяльным развіццём навучэнцаў.
Адукацыя ў каледжы ажыццяўляецца ў вочнай (дзённай) форме за лік сродкаў бюджэту і на дагаворнай аснове на ўмовах аплаты.
У цяперашні час у каледжы на аддзяленні па падрыхтоўцы кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй медыцынскага профілю вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па двух спецыяльнасцях.

Спецыяльнасць 2-79 01 01
«Лячэбная справа»
(кваліфікацыя – фельчар-акушэр)
з тэрмінам навучання
2 гады 10 месяцаў.

Спецыяльнасць 2-79 01 31
«Сястрынская справа»

(кваліфікацыя – медыцынская сястра)
з тэрмінам навучання
2 гады 10 месяцаў.

На базе каледжа функцыянуе аддзяленне павышэння кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па профілю «Ахова здароўя», якое ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі работнікаў з сярэдняй медыцынскай і фармацэўтычнай адукацыяй.